Рэгіянальны сайт Брэстonline.com распачаў сваю дзейнасьць у сьнежні 1999 года. Рэсурс задумваўся як рэгіянальны інтэрнэт-партал. Мэта сайта з’яўляецца пашырэньне прысутнасьці Брэста і рэгіёну ў Сеціве. Аўдыторыяй сайта з’яўляюцца як жыхары Брэста і вобласьці, так і карыстальнікі Інтэрнэту, што цікавяцца горадам над Бугам. Прывабны дызайн, рэгулярнае зьмяшчэньне навінаў рэгіёну, інфармацыйная насычанасьць і аб'ектыўнасьць, празрыстая навігацыя, бясплатная электронная пошта, чат і форум дазваляюць Брэстonline.com знаходзіцца ў верхніх радках рэйтынгаў беларускіх інтернэт рэсурсаў. Сайт Брэстonline.com дынамічна разьвіваецца. У плян каманды Брэстonline.com уваходзіць стварэньне бізнэс-каталёга Брэста, распрацоўка інтэрактыўнай мапы горада і іншых функцый. Калі Вы маеце заўвагі ці прапановы накіроўвайце іх, калі ласка, на нашу зваротную старонку. |